[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
Страница 2 из 2«12
Глускі Форум » Глуфор » Темы и опросы, предложенные участниками » Гісторыя і краязнаўства (людзі, падзеі, кантакты...)
Гісторыя і краязнаўства
zawaloczycy   Понедельник, 08.03.2010, 16:27
Рядовой
 
 Offline
З'явіўся ЖЖ Завалочыц: www.zawaloczycy.livejournal.com
 
BUK   Понедельник, 19.04.2010, 07:00
Майор
 
 Offline
Спасылка не працуе.
 
Vladmin   Понедельник, 19.04.2010, 20:54
Admin
 
 Offline
Правильная ссылка без www http://zawaloczycy.livejournal.com
 
BUK   Вторник, 18.05.2010, 17:18
Майор
 
 Offline
О. Працуе! biggrin
 
Лявон   Понедельник, 11.02.2013, 13:34
Рядовой
 
 Offline
Вайна з  Расiяй  1654-1667. (Невядомая вайна 1654-1667. Генадзь Сагановiч)   Наказны гетманЗалатарэнка як мог перашкаджаў аблозе Магілева. Яшчэ ў лютым ён накіраваў туды
колькі тысячаў казакаў на чале з братам Васілём, які вярнуўся са Старадуба.
Пасылаў таксама шматлікія «пад'езды» для рэйдаў па тыле, дэзарганізацыі
непрыяцеля, знішчэння гарадкоў і гарнізонаў. Так было ўчынена з Бабруйскам і
Каралеўскай Слабадой, жыхароў якіх «под мечь пустили, а городы обадва без
остатку попалили, чтоб впредь не было при чем держатися врагом и недругом
вашего царского величества». Пад час гэтага рэйду быў
захоплены буйны магнат Дамінік Пац, за якога Радзівіл мог аддаць любога
маскоўскага палоннага, але наказны гетман перадаў Паца цару. У сакавіку
пасланыя Залатарэнкам казакі горад Глуск «добыли и, добывши, огнем выпалили, много врагов инедругов вашего царского величества, там пребываючих, под мечь подклонили»

 Усю вясну 1660 г. значных сутычак не было. У Беларусі дзейнічалі хібатолькі партызаны. Аддзелы Дзяніса Мурашкі і Самуля Аскіркі, якія ў часе
наступальнай аперацыі ваяводы Хаванскага адступілі на Піншчыну, у студзені
авалодалі Давыд-Гарадком. Разам з рэшткамі беларускага казацтва ў іхным войску
гуртавалася шмат мясцовай шляхты. У лютым 1660 г. пад Зубарэвічамі, штокаля Глуска, яны разбілі буйную групоўку казакаў - блізу 3000чалавек, але ўжо пад Туравам самі пацярпелі паразу і адышлі да Слуцка. У
сакавіку аддзел Аскіркі і Мурашкі з 2500 чалавек стаяў пад Нясвіжам і як мог
шкодзіў войску Хаванскага - перакрываў камунікацыі, знішчаў раз'езды, турбаваў
непрыяцеля раптоўнымі налётамі.

  [Акты, относящиеся к истории Южной и ЗападнойРоссии. СПб. 1889. Т.14. с.540].

 Даведка: Залатарэнка Іван(?-1655) - нежынскі казацкі палкоўнік, наказны гетман Запарожскага войска ў
1654-1655 гг., якому Багдан Хмяльніцкі даручыў кіраваць 20-тысячнай групоўкай
казакаў у Беларусі. Дапамагаючыцарскім ваяводам, Залатарэнка захапіў Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў, Прапойск,
Бабруйск, Глуск, Свіслач, Койданаў ды іншыя гарады.Жыхары панічна баяліся ягонага войска дзеля жорсткага гвалту, які чынілі
казакі. Восенню 1655 г.Залатарэнка загінуў пад час аблогі Старога Быхава.
 
Глускі Форум » Глуфор » Темы и опросы, предложенные участниками » Гісторыя і краязнаўства (людзі, падзеі, кантакты...)
Страница 2 из 2«12
Поиск: