25 сентября 1913 г. в селе Нобель Пинского уезда Минской губернии (теперь Заречненский район Ровенской области) родился Сергей Граховский, белорусский поэт, прозаик и переводчик, чье детство и юность прошли в Глуске. Умер 11 декабря 2002 г. в Минске.

Радыё СВАБОДА

«Дом літаратара»

 

«Выбраныя творы» Сяргея Грахоўскага сталі трыццаць сёмым томам вядомага кніжнага праекту «Беларускі кнігазбор». Кніга складаецца з паэтычных твораў, дзёньнікаў, лістоў пісьменьніка, а таксама з дакумэнтальных аповесьцяў, у якіх аўтар праўдзіва расказаў пра гады свайго зьняволеньня ў сталінскіх лягерах. Гэтае выданьне - у полі зроку крытыка Валянціна Акудовіча.

Сяргей Грахоўскі пісаў сэнтымэнтальна-рамантычныя вершы, дзе спрэс дамінавала ўзьнёслая рыторыка. Праўда, раз-пораз у іх пракідваліся сапраўды ўдалыя радкі, але не яны ратавалі ўвогуле нічым асабліва не адметнае вершаскладаньне. Ратавалі вершы паэта кранальная шчырасьць і пранізьлівы мэлядраматызм. Якраз яны й падманвалі чытачоў ды крытыкаў на камплімэнты. Хаця нават самыя адданыя прыхільнікі творчасьці Сяргея Грахоўскага наўрад ці перабольшвалі значэньне яго паэзіі для беларускай літаратуры. Што ўскосна пацьвердзіў і том выбраных твораў, выдадзены ў сэрыі «Беларускі кнігазбор», дзе вершы ў агульным аб’ёме займаюць зусім няшмат месца. І мы на іх далей нават спыняцца ня будзем, каб болей пагаварыць пра самае вартаснае ў творчым наробку пісьменьніка. А менавіта пра трылёгію яго рэпрэсаванага жыцьця, якую склалі дакумэнтальныя аповесьці «Зона маўчаньня», «З воўчым білетам» і «Такія сінія сьнягі». Слушна піша ў прадмове Лідзія Савік: «Гэтыя творы сталі падзеяй у беларускай літаратуры... як і турэмныя творы расейскіх аўтараў А. Салжаніцына, В. Шаламава, А. Жыгуліна...»

Сяргей Грахоўскі скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдінстытуту ў 1935 годзе й толькі пачаў працаваць рэдактарам на Беларускім радыё, як яго арыштавалі. Адданы пралетарскай рэвалюцыі, партыі й асабіста таварышу Сталіну, ён праз гады будзе зводзіць сябе нязбытнымі пытаньнямі: «За што, чаму, навошта цябе, як быдла, як злодзея або забойцу, столькі гадоў запар некуды гоняць, вязуць, кідаюць з турмы ў турму, з этапу на этап, з адзіночкі ў карцар?.. Ты ж нікому і вока не запарушыў, дзіцяці не пакрыўдзіў, з маленства ведаў толькі адзін наш лад, толькі наш народ, і хоць цяпер гатовы за яго сумленна аддаць сваё жыцьцё».

Адпакутаваўшы дзесяць год у турмах і канцлягерах Сыбіры, Сяргей Грахоўскі з так званым «воўчым білетам» вярнуўся ў Беларусь. Але ненадоўга. Паводле сталінскага ўказу ад 1949 году, ён, як і кожны былы «вораг народу», быў паўторна арыштаваны й сасланы ў Сыбір на «вечнае пасяленьне».

Пэўна, там Сяргей Грахоўскі й сышоў бы ў нябыт, каб ня сьмерць Сталіна. У 1955 годзе, лічы праз дваццаць гадоў пасьля першага арышту, яго рэабілітавалі.

Якое шчасьце, што тыраны таксама паміраюць. Кожны дзень з жыцьця Сталіна быў аплочаны сьмерцю тысячаў ні ў чым не вінаватых людзей. Ужо пазьней, у дзевяностых, калі пачаліся першыя спробы апраўданьня сталінскага дэспатызму, Сяргей Грахоўскі абурыцца: «У інтэрвію «Литгазете» старшыня КДБ Кручкоў кажа: з 30-х на канец 50-х гадоў было засуджана ня 70 мільёнаў, а ўсяго 3 мільёны 778 тысяч 234 чалавекі, зь іх расстраляна 786 тысяч 98 чалавек. Які прымітыўны хлус! Хто паверыць? У «маім» маленькім, амаль невядомым Ужлягу за мае 10 гадоў перамалолі ня менш мільёну. А Калыма, Варкута, Караганда... Сыбляг, сотні й сотні фабрык сьмерці».

Натуральна, старшыня КДБ хлусіў, нават калі называў дакладную лічбу расстраляных, бо абсалютная бальшыня вязьняў ГУЛАГу гінула не праз кулю, а праз голад, холад, непасільную працу і маральны зьдзек. Сяргей Грахоўскі сьведчыць, як ад прыгнаных у зону шматлюдных этапаў праз год у жывых заставалася якая сотня чалавек. Асабліва многа народу гінула ў канцлягерах падчас вайны, калі працоўныя нормы ўзрасьлі, а харчаваньня паменела.

Чытаючы ўсю гэтую апакаліптыку, я нечакана падумаў зусім пра іншую лічбу, трывала зафіксаваную вядомай высновай: «У Вялікай Айчыннай вайне загінула болей як 20 мільёнаў савецкіх людзей». Наўрад ці хто дакладна падлічыць, колькі з тых мільёнаў загінула не на вайне, а ў савецкіх канцлягерах за тысячы кілямэтраў ад фронту. Але я няшмат зьдзіўлюся, калі аднойчы высьветліцца, што за пяць гадоў вайны толькі ў якой палове гэтых ахвяраў (хай сабе й большай палове) вінаваты гітлерызм, а ў астатнім - сталінізм. Які пазьней яшчэ й прыхаваў свой крывавы наробак за агульнай статыстыкай вайны, цалкам аднесенай на рахунак немцаў.

Сяргей Грахоўскі ні з аднаго, ні з другога боку не патрапіў у гэтую жахлівую статыстыку. Ён выжыў. Але пасьля раз-пораз будзе яшчэ і апраўдвацца, што застаўся ў жывых. «Адчуваю, нехта з вас папракне: «Э-э, браце, дык табе шанцавала, умеў прыстасоўвацца, ня столькі рваўся на рабоце, колькі прыдурваўся». А няўжо, каб не вылазіў зь лесу і загнуўся, было б лепш? Ведаю на ўласным вопыце - ніводзін самы дужы ўвесь тэрмін, нават палову не вытрываў на павале й пагрузцы... Выжылі толькі тыя, каму хоць трохі пашанцавала пракантавацца на лёгкай рабоце».

Дарэчы, нідзе у сваіх аповесьцях Сяргей Грахоўскі наўпрост ня кажа пра яшчэ адзін вельмі істотны фактар, які дапамог яму застацца сярод жывых. Абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай і нацыяналістычнай дзейнасьці, дваццацітрохгадовы паэт, каб мець болей шанцаў выжыць, забыўся і на мову, і на вершы. Менавіта так - забыўся. У сваіх аповесьцях, якія ахопліваюць найбольш плённыя для кожнага паэта гады, ён ні пра мову, ні пра свае беларускія вершы, лічы, ня згадвае. Адбыўшы свой першы турэмны тэрмін, Сяргей Грахоўскі сам папрасіўся выкладаць у школе расейскую мову і літаратуру, калегам казаў, што ўвогуле ня ведае матчынай мовы, а ў хатняй бібліятэцы не трымаў ніякіх беларускіх кніжак. І толькі патрапіўшы ў Менск, хаваўся ў кнігарнях, каб, азіраючыся, пагартаць беларускія часопісы.

Я некалі пісаў пра беларускую мову, як пра знак бяды. Прыкладам таму - і лёс Сяргея Грахоўскага. Разам з тым, толькі уласнай мовай ён змог гэтак пранізьліва і шчыра распавесьці пра свой трагічны лёс. І ў напісаным застацца.

Радыё СВАБОДА 4.09.2007

www.svaboda.org

  Мемориальная доска в честь С.Граховского в центральном сквере Глуска. Фото Р. Тычины.

 Мемориальная доска в честь С.Граховского в центральном сквере Глуска. Фото Р. Тычины.

 

Сергей Граховский (третий слева) после встречи с читателями. Глуск. 1980 г. Фото И. Кирина.

Сергей Граховский (третий слева) после встречи с читателями. Глуск. 1980 г. Фото И. Кирина

  

 

Дон Кихот не будет в жерновах
Людмила РУБЛЕВСКАЯ


Недавно довелось побывать в Глуске на празднике, посвященном поэту Сергею Ивановичу Граховскому, человеку трагической судьбы и большого таланта. 25 сентября ему бы исполнилось 90 лет. На центральной площади города открыли мемориальную доску в память о Сергее Граховском (автор - скульптор Павел Лук). Появился и бульвар его имени. Поэт был почетным гражданином Глуска, лауреатом Государственной премии Беларуси... Но никакие регалии не могли бы сами по себе вызвать ту искреннюю любовь, то глубокое уважение, которые есть у глусчан к знаменитому поэту. Он был совсем юным, когда попал в кровавые жернова сталинской репрессивной машины вместе с другими выпускниками литфака. И он же одним из первых рассказал правду о ГУЛАГе, как только появилась возможность. Многих сломали лагеря и тюрьмы, жизнь с клеймом врага народа. Сергей Иванович был необыкновенно сильной личностью - он не только вернулся к литературному творчеству, но и писал до последних дней своей жизни. Его творческое наследие необыкновенно обширно.

 

Те, кто знал Сергея Ивановича, отмечают, что в нем не было ни злобы, ни ненависти, даже к тем, кто послужил причиной его мук.

Глуск хранит память почетного земляка достойно. Праздник удался - в нем приняли участие и приехавшие отовсюду именитые глусчане, и районные руководители. Председатель Глусского райисполкома Николай Дедюля написал в предисловии к небольшому сборнику поэта, изданному к юбилею, что только сильный духом человек, такой как Сергей Иванович, мог после таких жизненных испытаний сохранить в своей душе веру в людей и доброту. В празднованиях приняли участие и коллеги-писатели. Приехали и родственники поэта. Валентину Михайловну, жену Сергея Ивановича, некоторые сравнивают с "декабристками" - столько пришлось пережить этой хрупкой, красивой женщине.

В свое время воспоминания Сергея Граховского, его трилогия "Такiя сiнiя снягi", "Зона маўчання", "З воўчым бiлетам", книга стихотворений и повестей "Споведзь" активно читались, обсуждались... Что ж, нашим литераторам не нужно искать, чем поразить публику, достаточно просто пожить на этой земле, и впечатляющие сюжеты предоставит сама жизнь.

Киностудию "Беларусьфильм" когда-то в шутку называли "Партизанфильмом" - уж больно часто снимались фильмы соответствующей тематики. В отношении отечественной литературы звучало, что именно книги о последней войне могут принести ей славу среди иных литератур. Теперь добавилась еще одна "эксклюзивная" тема - Чернобыль. Да тема репрессий, которые пережила наша духовная элита. Слышала искренний совет иностранцев: "Пишите про это... Это - ваше, миру это интересно".

Господи, неужели мы никогда не вырвемся из проклятого круга катастроф и потрясений? Мир устал от созерцания своего собственного уродства. И все же книги о бедствиях, пережитых народом, о катастрофах сознания поколений по-прежнему вершина литературы. Дочь как-то писала Гете: "Были в театре. Удалось поплакать". В смысле - спектакль был хорош.

Где же граница между игрой на читательских нервах и литературой правды?

"Мы ненавидим войну - в своих произведениях. Это верно и сегодня. Но не слишком ли заметна стала наша "профессиональная", писательская любовь к нашей памяти военной? И отсюда - пугающая легкость писания. О войне не должно писаться легко. Трудно писаться, трудно рождаться должно слово о войне. Через действительную боль, действительное страдание - которые, только прикоснись, сразу ощущаешь в глубинах народной памяти. Это и есть плата за право писать о войне..."

Это слова Алеся Адамовича из выступления перед участниками "круглого стола", организованного журналом "Дружба народов".

Анатомия бесчеловечности... Писать об этом - значит взять на себя величайшую ответственность и тяжелую психологическую ношу. Народ, прошедший ад войны, изменяется. Так же, как и отдельный человек. Я слышала, что из так называемых пограничных состояний иногда может вывести человека только шоковая терапия. Такую роль может выполнять и искусство, в основе которого - правда. И "литература шока", к которой, например, причисляли и "Карателей" Алеся Адамовича. Можно взвешивать аргументы "за" и "против", но без такой литературы не утонет ли наше сознание в обывательском покое, в переживаниях по "Санта-Барбаре"?

Алесь Адамович посмертно получил две премии - имени Сахарова и от Международного литфонда "За честь и достоинство таланта". Символ последней - статуэтка Дон Кихота - это грустный символ всей честной литературы всех времен и народов. Мельницы масс-культуры равнодушно перемалывают сознания целых поколений, и чего потом удивляться, что так легко насадить какие-то стереотипы, заставить поверить миллионы в то, во что, казалось бы, отдельному более-менее умному человеку и поверить-то невозможно.

В книге воспоминаний Алеся Адамовича "Vixi" ("Прожито") есть эпизод: мать писателя, бывшая партизанка, подпольщица, отказывается подтверждать сотрудникам НКВД, что соседи-полицаи доносили на ее семью. Она не хочет продолжать зло в мире. И сын-писатель только через годы понимает ее: нужно прерывать цепь злобы хотя бы на своем участочке.

Похожее рассказывают и о Сергее Ивановиче Граховском: он не хотел мстить даже тем, благодаря чьим доносам оказался в лагерях.

 

Усе праходзiць, быццам дождж няроуны, -

I боль, i злосць, i дробная брыда,

А застаецца важны i галоуны

I самы светлы талент - дабрата.

 

Тот, кто постиг эту истину, имеет право на то, чтобы его слушал народ.

Хотя именно такие голоса народ чаще всего и не слышит из-за хора многочисленных "развлекателей".

«Советская Белоруссия» № 192 14.10.2003 http://sb.by/

 

"...А песня будзе жыць!"

Сёння Сяргею Iванавiчу Грахоўскаму споўнiлася б 90 год. Да сваёй юбiлейнай даты ён не дажыў усяго некалькi месяцаў. У апошнiя свае гады, ужо нямоглы, Сяргей Iванавiч доўга ўздыхаў, атрымаўшы запрашэнне землякоў наведацца на сваю радзiму - у Глуск. - Здаецца, на крылах паляцеў бы... Але дзе тыя крылы, калi за парог амаль не выходжу? Праз некалькi дзён, па вяртаннi з вандроўкi, ад якой, канешне ж, не змог адмовiцца, яго было проста не пазнаць. - Бог ты мой Бог, якi я дурань, яшчэ вагаўся - ехаць цi не... Памаладзелы, нiбыта дзесяткi тры гадоў з плеч скiнуў, усхваляваны, поўны душэўнай энергii, ён расказваў i расказваў пра новае спатканне з краем свайго маленства, з лугавымi сцежкамi, дзе бегаў колiсь хлапчуком. З даўнiмi, ды жывымi пачуццямi, што спрычынiлiся да яго першых вершаваных радкоў. З дарагiмi сябрамi, каго ашчадзiў лёс, i ўспамiнамi пра тых, каго ўжо няма. Радасна дзялiўся ўражаннямi ад шматлiкiх i шчырых сустрэч з прыхiльнiкамi роднага слова i паэзii ў школах, клубах, бiблiятэках Глушчыны, дзе землякi i кiраўнiцтва раёна ў нялёгкiх клопатах пра хлеб надзённы не забываюцца на культуру, духоўнасць, прыгажосць. Непадуладны гадам рамантык не перабольшваў. Сапраўды, на яго радзiме любяць i помняць знанага паэта, якi, насуперак усiм выпрабаванням i нягодам, сам умеў любiць, быць верным i адданым усяму, чым даражыў, якi быў глыбока перакананы: "Без любовi i спагады мы вяртаемся ў каменны век". Спагаду i цеплыню дарыў ён людзям, i яны плацiлi яму тым жа. З радасцю сустракалi на радзiме, наведвалiся да яго ў Мiнск...

У гэтыя днi ў Глускiм раёне iмя Сяргея Iванавiча Грахоўскага, яго вершы гучаць паўсюль. Юбiлей выдатнага творцы - свята для ўсiх, яно адзначаецца шырока i прыгожа як свята нацыянальнай культуры. У Глуск на ўрачыстацi прыязджае сям`я паэта, дэлегацыя беларускiх пiсьменнiкаў, якiя глыбока цэняць блiскучы талент выдатнага майстра слова, дзеячы мастацтва - жывапiсец Слава Захарынскi i скульптар Павел Лук, якiя ўклалi душу i шмат творчай працы ў годнае ўшанаванне памяцi Сяргея Грахоўскага.

У самым цэнтры Глуска, пасярод прыгожага парку, якому прысвоена iмя паэта, паслязаўтра будзе адкрыты мемарыяльны знак з бронзавай дошкай-барэльефам у гонар паэта. Iмем Сяргея Iванавiча названа i вулiца райцэнтра. Адбудуцца лiтаратурна-мастацкiя iмпрэзы ў цэнтрах культуры i школах, канцэрт з удзелам сталiчных артыстаў. Палётны, звонкi голас паэта, якi чытае свае вершы, будзе лунаць у запiсу над плошчамi i вулiцамi яго горада...

Аб усiм гэтым парупiлiся, грунтоўна рыхтуючыся да свята, удзячныя землякi: шырокая грамадскасць i адмiнiстрацыя раёна на чале з прыхiльнiкам прыгожага - старшынёй райвыканкама Мiкалаем Пятровiчам Дзядзюлем, калектыў раённай газеты з яе рэдактарам, паэтам Навумам Сандамiрскiм, якiя папулярызуюць творчасць славутага земляка. Сяргей Iванавiч быў бы ўсцешаны, бачачы, як яго кнiгi бяруць у рукi старыя, маладыя i зусiм юныя чытачы. I знаходзяць у iх нешта блiзкае стану сваёй душы. Бо "адгорнутая кнiга - раскрытае акно ў свет людскiх трывог, радасцей, пакут i спадзяванняў". Гэта - яго споведзь, шлях шматпакутнага пакалення, скарбонка перажытага, убачанага, адчутага, асэнсаванага. "На самым пачатку творчага ўзлёту, - узгадваў ён, - удар чэкiсцкага грому на два дзесяцiгоддзi выбiў мяне не толькi з лiтаратуры, а з элементарнага чалавечага iснавання, мог адвучыць не толькi пiсаць, а i чытаць, помнiць, думаць, ператварыць у манкурта. Не ўдалося. Не ператварыў. Можна скалечыць фiзiчна, знiшчыць чалавека, а душа, калi яна толькi выжыве, акрыяе i яшчэ больш узбагацiцца". Багацце яго душы - на старонках шматлiкiх кнiг паэзii i прозы, дакументальных аповесцяў "Зона маўчання" i "Такiя сiнiя сцягi". У гэты вынашаных i класiчна адточаных радках - мастацкi летапiс супярэчлiвай, жорсткай эпохi, высокая праўда жыцця, без якой "ледзянее i каструбавацее душа, чарсцвее сэрца i надыходзiць здзiчэнне". А над усiм гэтым, вышэй за ўсё, - любоў да мацi-Беларусi, малiтва за яе шчасны лёс, яе светлы дзень.

Дзякуй Богу, самае страшное - ачарсцвенне сэрца - яго мiнула. Адкрытае ўсiм вятрам i трывогам, яно не адгароджвалася ад болю. Але ў iм нязменна жылi i спялiлiся пяшчота, дабрыня, удзячнасць. Цi не таму i сёння, i яшчэ доўга-доўга нам будуць патрэбны яго кнiгi? Ён сам быў - Чалавек-эпоха: прапусцiў яе грымоты-блiскавiцы i рэдкiя iмгненнi цiшынi праз глыбiнi ўласнай душы. I спяшаўся адкрыць зведаныя таямнiцы людзям.

Ён не паспеў аб нашым грозным часе

Ўсяго сказаць, усiх паэм злажыць.

Пайшоў пясняр, а песня засталася,

Памёр паэт, а песня будзе жыць!

Так афарыстычна-чаканна сказаў у свой час Сяргей Грахоўскi пра несмяротнага народнага песняра Якуба Коласа. Здаецца, гэтыя радкi з поўным правам можна аднесцi i да яго самога.

Святлана КЛIМЕНЦЕНКА.

 

Сяргей ГРАХОЎСКI

Дубовы лiст

Стаяць дубровы ў жнiвеньскай красе,

Ляцяць у вырай жураўлi i гусi,

Дубовы лiст, у жылках i ў расе,

Мне нагадаў абрысы Беларусi.

Яго мая кранаецца рука,

А ён нiбыта выкаваны з бронi,

I жылка кожная дубовага лiстка

Злiлася з жылкамi маёй далонi.

 

Пачатак

За Глускам, у глухiх барах,

Яшчэ маёй лукае рэха,

I дзень сунiцамi прапах,

Даспелi першыя арэхi,

I золкi золак на Пцiчы

Мяне штодня дадому клiча,

Дзе расцвiтаюць касачы

I дзе гады зязюля лiчыць,

Дзе каля цёмнае вады,

На вузенькiм пясчаным мысе,

Мае дзiцячыя сляды

Дасюль, магчыма, засталiся.

Я iх нiколi не знайду,

Не адпушчу я хiсткай кладкi,

А ўсё ж лячу к свайму гнязду,

К свайму адзiнаму пачатку.

 

***

Нас разлучалi вёрсты i гады,

I цёмныя аснежаныя далi.

Мае дарогi i мае сады

Сыпучыя снягi пазамяталi.

На ломкi пласт лажылiся пласты,

Завеi скавыталi, як шакалы.

З усiх дарог вярталiся лiсты,

А ты мяне гукала i шукала.

Iшла на поўнач, ехала на ўсход,

Мяняючы прыпынкi i вакзалы.

Мiналi днi, iшоў за годам год,

I сэрца шлях адзiны падказала.

Неспадзявана, як у снежнi гром,

Як у глухую поўнач промень сонца,

Нiбы жар-птушка з вогненным пяром,

Ты да мяне ляцела на трохтонцы.

Шчаслiвыя, да самага вiдна

Сядзелi мы, пабраўшыся за рукi,

I верылi, што толькi смерць адна

Над намi мае права на разлукi.