| Статыстыка |
 Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0 |
|
|
Главная » 2009 » Апрель » 26
|
| Напярэдадні 65 гадавіны Перамогі ў Глускім раёне ўстанавілі два мемарыялы
Адзін на месцы пахавання салдатаў, якія вызвалялі раён у 1944 годзе. Другі - памяці тых, хто не вярнуўся дамоў з франтоў Вялікай Айчыннай. Першыя кветкі 9 Мая сюды прынясуць унукі і праўнукі загінуўшых воінаў.
Расказвае Уладзімір Сёмкін: Ужо дзесяць гадоў Васіль Рыгоравіч Моніч аднаўляе помнікі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння завершаны мемарыял у вёсцы Хвастовічы. Тут пахаваны пяцьдзесят воінаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў 1944 годзе падчас вызвалення Глуска. Не забыты і адзінокія магілы. 23-гадовы камісар партызанскага атрада быў пахаваны ў непрыкметнай магілцы, зараз тут стаіць асобны памятны знак. (Васіль Моніч, дырэктар ЧУП "Агава") У Казловіцкім сельсавеце 12 маленькіх вёсачак. 176 жыхароў гэтых вёсак не вярнуліся дамоў з фронту - гэта амаль кожны другі. Зараз усе іх імёны вядомыя і занесены на мемарыяльную дошку. Для мясцовых жыхароў аднаўленне мемарыяла вельмі важнае. Бо тыя, каму ўстаноўлены гэты помнік, - іх блізкія ці суседзі. Сёння тут вядуцца апошнія работы, і ўжо на Дзень Перммогі першыя кветкі сюды прынясуць унукі і праўнукі загінуўшых. Такіх мемарыялаў Васіль Моніч устанавіў ужо дзесяткі. Адзін з першых - у сябе на радзіме ў Крупскім раёне. (Васіль Моніч, дырэктар ЧУП "Агава") Васіль Моніч, які вырас без бацькі, усё сваё жыццё прысвяціў таму, каб нашчадкі памяталі тых, дзякуючы каму гэтая перамога атрымана.
Белтэлерадыёкампанія. 1.04.2009. http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=10320
|
|
|
|
Просмотров: 397 |
Добавил: Vladmin
|
|
|