Create site free
«Не столькi пра дасягненнi, колькi пра перспектывы...» - 9 Декабря 2009 - Glusk Online HTML clipboard
Меню сайта

    Форма ўвахода
    Логин:
    Пароль:
    Пошук
    Каляндар
    «  Декабрь 2009  »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031
    Надвор'е
    Глуск
    rp5.by
    Новае апытанне
    Дзе вы, зямлякі і зямлячкі?

    Всего ответов: 166
    Архіў
    Фотаархіў 
    Часовы архіў 
    Старая гасьцеўня
    «Глуская панорама»
    Архіў клуба выбаршчыкаў
     
    Статыстыка


    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

     

    Четверг, 09.02.2012, 02:19
    Вы вошли как Гость(я)  | RSS
    Главная | Регистрация | Вход
    Glusk Online
     

    Главная » 2009 » Декабрь » 9
     

    Фотофакт

    «Не столькi пра дасягненнi, колькi пра перспектывы...»

    Тэкст: Мiкалай ДАВIДОВIЧ, фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

    Глушчына – край лясны i азёрны, дзе ахвотна адпачываюць людзi як з блiжэйшых гарадоў, так i з далёкага замежжа. Але лес – гэта не толькi месца адпачынку, але i важная крынiца даходаў. Гэта разумеюць у Глускiм лясгасе, мiж iншым, адным з лепшых у Магiлёўскай вобласцi. На працягу амаль дзесяцi гадоў яго ўзначальвае Iван Вяргун.

     — Вырабляем прадукцыю як для мясцовых спажыўцоў, так i на экспарт, — расказвае Iван Сяргеевiч. – Штогод павялiчваем аб’ёмы. Бяром якасцю: адпраўляем пакупнiкам ацылiндраваную нарыхтоўку, абразныя матэрыялы, а таксама сталярныя вырабы – дзверы, аконныя рамы, плiнтусы i iншае. Шчэпкi для палiва адгружаем мясцовай ЖКГ i на Асiповiцкую ЦЭЦ, тэхналагiчную – бабруйскаму «ФанДОКу». Нiшто не прападае, усё iдзе ў справу. Мiж iншым, сёлета амаль на трохстах гектарах узноўлены лесапасадкi.

     Прырода дала Глушчыне, здаецца, усё, што магла: лясы, рэкi, багацце падземных нетраў – «чорнае золата», якое тут здабываюць з другой паловы мiнулага стагоддзя.

     Праўда, не надта пашанцавала на ўрадлiвыя глебы. Адны пяскi i суглiнкi, але i на гэтых землях глушчане навучылiся вырошчваць даволi высокiя ўраджаi. Аб гэтым сведчыць бягучы год: атрымана на 10 тысяч тон больш зерня, чым летась. Камбайнер СВК «Слаўгарадскi» Вiталь Дземiдзенка стаў пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва i атрымаў ўзнагароду з рук кiраўнiка краiны на «Дажынках» у горадзе Кобрыне. — Нашы поспехi, — дзелiцца кiраўнiк Глускага райсельгасхарчу Юрый Дымша, — гэта не толькi вынiк напружанай працы, але i сведчанне якасцi тэхналогiй вырошчвання сельгаскультур.

     За раслiнаводствам паспявае i жывёлагадоўля. Надоi малака ад каровы павялiчылiся за апошнi час больш чым на тысячу кiлаграмаў у год. Пад гэтым паказчыкам – трывалы падмурак: пабудаваны сучасныя жывёлагадоўчыя фермы, у аграгарадках з’явiлiся маладыя кадры. Нельга не сказаць пра кiраўнiка раёна Аляксандра Багеля. Чацвёрты год старшыня на адказным пасту. I вынiкi яго дзейнасцi бачны, хаця сам Аляксандр Iванавiч меней за ўсё гаворыць пра дасягненнi, а болей пра перспектыву, пра тое, што трэба зрабiць яшчэ. У цэнтральным скверы разбiлi Алею герояў, якая вельмi пасуе да барэльефа класiка беларускай лiтаратуры глушчанiна Сяргея Грахоўскага. Вядомыя людзi не забываюць сваiх землякоў. Часта наведваюцца на сваю радзiму прафесар Еўрапейскай акадэмii мастацтваў Валерый Захарынскi, народны артыст рэспублiкi, кампазiтар Валерый Iваноў, былы намеснiк старшынi Магiлёўскага абл­вы­канкама, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Анатоль Глаз.


     

     

     

    Другое жыццё тэлевiзару, якi адслужыў сваё, даў Андрэй ГРАМЫКА. Умелец уманцiраваў у яго акварыум, i цяпер гэты цуд упрыгожвае мясцовы РАУС. Гэта не адзiная работа Андрэя. Дома ў яго вялiкi самаробны акварыум, уманцiраваны ў сцяну, два трактары асабiстай канструкцыi


     

     

     Паркi i скверы Глуска аб’яўлены зонамi цвярозасцi

     


     

     Няпростая справа – выхаванне дзяцей, ды яшчэ ў дзiцячым доме сямейнага тыпу. У Тамары САВIНАЙ з вёскi Устрэхi – дзесяць. Усе дзеткi рознабакова развiтыя, спяваюць, iграюць на музычных iнструментах, пiшуць вершы. Добрыя памочнiкi па гаспадарцы, у хаце заўсёды трымаюць парадак, а яна ў iх зусiм немалая – 200 квадратных метраў. Моцная гаспадарка – 30 сотак зямлi, каровы, цялушка, гусi ды iндыкi

     

     Беларус Андрэй МЕСНIК i яго жонка-сiбiрачка Соф’я жывуць у вёсцы Заелiца. У iх трое дзяцей.

    Удваiх працуюць у Доме рамёстваў, дзе кiруюць гурткамi лозапляцення i саломкi, у якiх займаюцца 48 падлеткаў

     


     

     «РЭСПУБЛIКА» № 231 7.12.2009

    http://www.respublika.info/4897/factfo/article35800


     


     
          

    Просмотров: 291 | Добавил: Vladmin
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:


    Copyright Glusk Online © 2012
    При использовании материалов ссылка на сайт Glusk Online www.gluskonline.net обязательна
    Создать сайт бесплатно