Выбары прайшлі, дэпутаты абраны
У выбарах у мясцовыя Саветы
дэпутатаў дваццаць шостага склікання прынялі ўдзел 96,5 працэнта выбаршчыкаў
раёна. Галасаванне праводзілася за кандыдатаў ў дэпутаты Магілёўскага абласнога
Савета дэпутатаў, Глускага раённага Савета дэпутатаў і васьмі сельскіх Саветаў
дэпутатаў.
Выбары прызнаны адбыўшыміся ў кожнай акрузе.
Такім чынам, абраны 135 дэпутатаў: 95 - у сельскія Саветы. 39 - у Глускі раённы
Савет, 1 - у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Выбаршчыкаў нашага раёна ў абласным Савеце
дэпутатаў будзе прадстаўляць Васіль Долбік, старшыня СВК "Калгас
"Зара". Спіс абраных дэпутатаў Глускага раённага Савета дэпутатаў
апублікаваны ў сенняшняй газеце. Звесткі аб выніках выбараў у сельскія Саветы,
размешчаны на інфармацыйных стэндах на тэрыторыях населенных пунктаў адпаведных
сельсаветаў.
Ірына ГРАМЫКА
«Радзіма» №34 30.04.2010