Create site free
Даёш рэферэндум! - Kомитет самоуправления <!--if()-->- <!--endif--> - Артыкулы - Glusk Online HTML clipboard
Меню сайта

    Форма ўвахода
    Логин:
    Пароль:
    Катэгорыі
    Экономика [15]
    Общество [41]
    Сельское хозяйство [2]
    Здравоохранение [1]
    Образование [3]
    Культура [11]
    История [40]
    Kомитет самоуправления [59]
    Глусчане [37]
    Выборы - 2010 [4]
    Холокост. Трагедия евреев местечка Глуск [6]
    Выборы Президента 19.12.2010 [9]
    Пошук
    Новае апытанне
    Дзе вы, зямлякі і зямлячкі?

    Всего ответов: 165
    Архіў
    Фотаархіў 
    Часовы архіў 
    Старая гасьцеўня
    «Глуская панорама»
    Архіў клуба выбаршчыкаў
     
    Статыстыка


    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

     

    Среда, 08.02.2012, 18:19
    Вы вошли как Гость(я)  | RSS
    Главная | Регистрация | Вход
    Glusk Online
     

    Главная » Статьи » Kомитет самоуправления

       

    У РАЙВЫКАНКОМЕ

    Даёш рэферэндум!
     

    Палітычныя баталіі ўспыхваюць не толькі на плошчах у Мінску і іншых буйных гарадах краін СНД, яны пагражаюць захапіць і глыбінку. Сапраўды, чым горшыя сельскія жыхары за гараджан? Уваход у палітыку нікому не забаронен. Мітынгуй, бастуй, патрабуй адстаўкі ўрада ці якіх іншых мер, абы не даваць застойвацца жыццю.

    Вось і ў нашым раёне нядаўна была створана ініцыятыўная група з 28 чалавек, якая звярнулася ў выканком райсавета з просьбай зарэгістраваць яе, каб правесці раённы рэферэндум па пытанню: «Ці лічыце вы неабходным датэрміновае спыненне (роспуск) Глускага раённага Савета народных дэпутатаў ў сувязі з недаверам і правядзенне новых выбараў дэпутатаў у раённы Савет восенню 1992 года?»

    Гэтая заява была накіравана для разгляду пастаяннай камісіі раённага Савета народных дэпутатаў па законнасці, правапарадку, барацьбе са злачыннасцю і правах грамадзян. Вось што заявіў яе старшыня дэпутат райсавета Л. М. Рамановіч:

    — Закон Рэспублікі Беларусь «Аб народным галасаванні (рэферэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» у артыкуле 1 вызначае, што мясцовыя рэферэндумы праводзяцца па пытаннях развіцця адпавбднай тэрыторыі. Далей, у артыкуле 3 да сказанага зроблена дапаўненне, што на мясцовы рэферэндум могуць выносіцца пытанні, якія маюць найбольш важнае значэнне для насельніцтва адпаведных адміністратыўна-тэрытарыяльных утварэнняў і аднесеныя да кампетэнцыі адпаведных Саветаў народных дэпутатаў. У артыкуле 10 вышэй названага Закона гаворыцца, што «выносімае на рэферэндум пытанне павінна быць сфармулявана ініцыятыўнай групай дакладна і ясна з тым, каб на яго быў магчымы адназначны адказ».

    Што ж мы маем на справе? У фармулёўцы пытання, уносімага на рэферэндум ініцыятыўнай групай, такой адназначнасці няма. Практычна ў ёй ставяцца два пытанні, на якія адназначнага адказу можа і не быць. Першае пытанне такое: «Ці лічыце вы неабходным датэрміновае спыненне (роспуск) Глускага раённага Савета народных дэпутатаў у сувязі з недаверам?» і другое пытанне «... і правядзенне новых выбараў дэпутатаў у раённы Савет восенню 1992 года?». А можа распусціць Савет і не выбіраць новы? А калі выбіраць, то чаму абавязкова восенню, а не зімой ці вясной?

    Згодна артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь» на рэферэндум можа выносіцца пытанне аб даверу (недаверу) мясцоваму Савету. А пастанову аб роспуску мясцовага Савета, аб назначэнні новых выбараў, вызначэнні тэрмінаў правядзення выбараў у гэты Савет прымае Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь на падставе заключэння спецыяльна ўтворанай камісіі.

    Улічыўшы ўсе гэтыя абставіны, члены нашай пастаяннай камісіі прыйшлі да высновы, што ўключэнне ў рэферэндум пытання патрабаванняў аб роспуску мясцовага Савета і правядзенні новых выбараў дэпутатаў у вызначаны ініцыятыўнай групай тэрмін неправамерна. Прапанаваная на рэферэндум фармулёўка пытання не адпавядае патрабаванням дзеючага заканадаўства.

    На гэтай падставе пастаянная камісія раённага Савета народных дэпутатаў па законнасці, правапарадку, барацьбе са злачыннасцю і правах грамадзян рэкамендавала выканкому раённага Савета адмовіць у рэгістрацыі ініцыяцыятыўнай групы па правядзенню раённага рэферэндума. Днямі выканком прыняў адпаведіае рашэнне.
     
    «Радзіма» 21.10.1992
     
     
     


    Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (30.04.2009)
    Просмотров: 152
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:


    Copyright Glusk Online © 2012
    При использовании материалов ссылка на сайт Glusk Online www.gluskonline.net обязательна
    Создать сайт бесплатно