Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Адважвайцеся, тварыце, спрабуйце!

Адважвайцеся, тварыце, спрабуйце!

У час зімовых канікулаў у у чарговы раз прайшоў Усесаюзны тыдзень навукі, тэхнікі і вытворчасці для дзяцей і юнацтва. Традыцыйным стала такое мерапрыемства і ў нашым раёне. У гэты раз тыдзень навукі, тэхнікі і вытворчасці пачаўся са злёту юных тэхнікаў раёна, які прайшоў у раённым Доме культуры.

 25 экспанатаў з 7 школ было прадстаўлена на выстаўцы тэхнічнай творчасці, якая праходзіла ў час злёту.

Яна паказала ўзросшы інтарэс да тэхнічнай творчасці ў школах нашага раёна. Упершыню ў выстаўцы прынялі ўдзел юныя тэхнікі Завалочыцкай і Гарадоцкай сярэдніх школ, Сіманавіцкай і Зелянковіцкай васьмігодак.

 У мінулым годзе ўсім наведвальнікам раённай выстаўкі дзіцячай тэхнічнай творчасці запомнілася            колерамузычная устаноўка з арыгінальным экранам са шкляных трубак, за якім пераліваліся рознымі колерамі дзве сотні лямпачак. Яна была выраблена у радыётэхнічным гуртку Клятнянскай СШ, якім кіруе настаўнік фізікі і працы А. У. Караленя. Сёлета з Клятнянскай СШ таксама была прадстаўлена колерамузычная прыстаўка, якую вырабіў вучань 8 класа Іван Кісляк. Устаноўка адрознівалася ад першай невялікім выпраменьвальнікам, прастатой схемы, недэфіцытнасцю дэталей, што робіць яе даступнай для вырабу любым пачынаючым радыёаматарам.

 Ў многіх школах нашага раёна ёсць фотагурткі. Але не ў кожным з іх ёсць рэле часу, якое значна аблягчае працэс вырабу фатаграфій. Вось і вырашылі рабяты з радыётэхнічнага гуртка Клятнянскай СШ дапамагчы ім. Вырабіў рэле часу вучань 8 класа Міхаіл Каранкевіч. Рэле дазваляе адмяраць любы прамежак часу ад 1 да 5 секунд і ад 20 да 80 секунд. Акрамя гэтых экспанатаў юныя радыётэхнікі з Клятнянскай СШ прадстаівілі на выстаўку і іншыя цікавыя экспанаты.

 У радыёгуртку, які працуе ў СШ № 2 райцэнтра пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Р. С. Зайцава, рабяты вырашылі заняцца «паляваннем на ліс» — спартыўнай радыёпеленгацыяй. Для адшуквання схаванага ў лесе перадатчыка — «лісы» — у гуртку ёсць заводскіія партатыўныя радыёпрыёмнікі. А перадатчыкаў пакуль што няма. I вось для першых трэніровак рабяты вырабілі ў гуртку радыёкомпас, з дапамогай якога можна арыентавацца на мясцовасці, выкарыстоўваючы сигналы радыёвяшчальных станцый. Кірунак на радыёстанцыю вызначаецца пры гэтым па змяненню гучнасцей радыёперадачы ў навушніках пры павароце накіраванай антэны. Вырабілі радыёкомпас вучні 7 класа В. Галаўня і В. Грыгор'еў.

 Пастаянным удзельнікам раённай выстаўкі дзіцячай тэхнчінай творчасці з'яўляецца гурток тэхнічнага мадэліравання Макавіцкай СШ, якім кіруе настаўнік працы і малявання I I. Варонін. У гэтым гуртку рабяты з поспехам вырабляюць драўляныя цацкі ўласнай канструкцыі — зоркалета, караблі, аўтамабілі — вялікія, ярка размаляваныя, моцныя. Цікавасць выклікала лодка, вырабленая вучнем 8 класа Васілём Кісялевічам. Лодка можа сама рухацца не толькі па вадзе але і па зямлі. Рухавіком служыць тут пружына са старога патэфона з прыводам на грабныя колы.

Пасля агляду ў дзеянні ўсіх экспанатаў выстаўкі і субяседвання з іх юнымі аўтарамі журы прызнала лепшымі работы: Міхаіла Каранкевіча (рэле часу для фотадруку), Івана Кісляка (колерамузычная устаноўка), а таксама калектыўную работу гуртка СШ № 1 райцэнтра (карт «Піянер»). Аўтары гэтых работ узнагароджаны Дыпломамі I ступені і каштоўнымі падарункамі. Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі адзначаны і іншыя работы юных тэхнікаў.

 На злеце былі таксама падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую дзіцячую фатаграфію, які быў аб'яўлен рэдакцыяй раённай газеты і Дома піянераў і школьнікаў. На конкурс было прадстаўлена 45 фатаграфій 10 аўтараў. Піянерскія сборы і спартыўныя спаборніцтвы, тэхнічная творчасць і партрэты сяброў, пейзажы — усе гэтыя сюжэты, адлюстраваныя юнымі фотааматарамі — удзельнікамі конкурсу, маглі бачыць госці і ўдзельнікі злёту юных тэхнікаў на фотавыстаўцы, разгорнутай побач з экспанатамі тэхнічнай творчасці.

 Рашаннем журы пераможцамі конкурсу прызнаны: Валерый Баброўнік—вучань 9 класа СШ № 1, Сяргей Архіпенка — вучань 8 класа СШ № 1, Пётр Муха—вучань 6 класа СШ № 1, Уладзімір Гулевіч і Жора Шчорс—вучні Усцярхоўскай 8-мігадовай школы, Аляксандр Анташкевіч — вучань 8 класа СШ № 2. Ім уручаны Ганаровыя граматы райана, раённай газеты, Дома піянераў і школьнікаў, а таксама каштоўныя падарункі.

 У 1984 годзе рэдакцыя раённай газеты і Дом піянераў і школьнікаў аб’яўляюць новы конкурс на лепшую дзіцячую фатаграфію. Адлюстравана на іх можна быць любая тэма: вучоба, адпачынак, летняя працоўная чвэрць, спорт, мастацкая самадзейнасць, тэхнічная творчасць, партрэт, пейзаж. Размер дасылаемых у рэдакцыю райгазеты або ў раённы Дом піянераў і школьнікаў фатаграфій —13x18 см. Для пераможцаў конкурсу ўстаноўлены прызы: фотаапарат «Сілуэт - Элек­тра», электраглянцавацель, сігнальны гадзіннік. Вынікі кон­курсу будуць падвёдзены ў студзені 1985 г.

Поспехаў вам, рабяты!

I. Кірын, дырэктар раённага Дома піянераў і школьнікаў.

 

Славіцца сваімі справамі гурток юных мадэлістаў сельгасмашын і трактараў Бярозаўскай СШ, якім кіруе настаўнік працы М. У. Шарамет. Здымак (уверсе) зроблен у час прыезду гасцей з абласной станцыі юных тэхнікаў. Міхаіл Уладзіміравіч (другі злева) дэманструе рабятам самаробны зварачны апарат.

Фота аўтара.

"Сцяг Радзімы” 24.01.1984

 

 

 

Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (28.11.2009)
Просмотров: 726
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: