Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Дэманструюць юныя тэхнікі
ДЭМАНСТРУЮЦЬ ЮНЫЯ ТЭХНІКІ
 
У Доме піянераў і школьнікаў прайшла раённая выстаўка тэхнічнай творчасці, якая прадэманстравала ўзросшы інтарэс рабят да канструявання і вырабу машын, механізмаў і прыбораў. На выстаўку было прадстаўлена каля 60 экспанатаў, вырабленых у васьмі тэхнічных гуртках сямі школ раёна: Бярозаўскай, Клятнянскай, Завалочыцкай, Гарадоцкай, СШ № 1 і СШ № 2 райцэнтра, Балашэвіцкай васьмігодкі.
 Гурток юных мадэлістаў-канструктараў сельгасмашын і трактараў Бярозаўскай СШ (кіраўнік М. У. Шарамет), пастаянны ўдзельнік усіх раённых выставак тэхнічнай творчасці, і на гэты раз прадставіў 8 сваіх работ, самай цікавай з якіх быў дызельны трактар, які прыбыў на выстаўку сваім ходам, паказаўшы пры гэтым нядрэнныя хадавыя якасці.
 А вось міні-трактар «Школьнік» — адна з першых работ гурткоўцаў — быў прадстаўлен на выстаўцы ў якасці міні-мадэлі, якая паслухмяна выконвала каманды васьмікласніка Сяргея Марціновіча па мініяцюрнаму радыёперадатчыку. Касілка для заліўных лугоў таксама была выканана ў выглядзе паменшанай мадэлі, толькі каманды яна выконвала з прываднога дыстанцьійнага пульта. Абедзве гэтыя мадэлі зусім нядаўна прыбылі з ВДНГ СССР, дзе экспанаваліся ў павільёне «Юныя тэхнікі».
 Электралобзік, выраблены ў Бярозаўскай школе, выгадна адрозніваецца ад прамысловых узораў магутным маторам, надзейным крывашыпна-шатунным механізмам з павялічаным ходам пілкі ўласнай канструкцыі. Дзякуючы гэтаму на самаробным станку лёгка можна выпільваць любыя ўзоры нават з 4-х сантыметровай дошкі.
 Бярозаўскія школьнікі прадэманстравалі таксама перамотачны станок для кінаплёнкі, забяспечаны электрарухавіком (сканструяваў яго Пётр Ляпко) і гібачнае прыстасаванне для вытворчасці дзяліцеляў насення да сеялак. Дзякуючы апошняму вынаходніцтву на ўроках вытворчай працы ў школе пад сілу нават шасцікласнікам рабіць з ліставога жалеза рабрыстыя выгнутыя дэталі дзяліцеля, пасля чаго іх застаецца злучыць паміж сабой на самаробным апараце электразваркі.
Гурток картынгу (гоначных міні-машын) СШ № 1, якім кіруе А. У. Шарамет, таксама не навічок на раённай выстаўцы. Нягледзячы на спартыўны характар дзейнасці гуртка, рабяты самі канструіруюць і вырабляюць карты. Некалькі гадоў назад яны сабралі два карты «Піянер» з аб'ёмам рухавіка 50 кубічных сантыметраў. А да цяперашняй выстаўкі падрыхтавалі карт «Юніор» з рухавіком ад мінскага матацыкла. Акрамя гэтага гурткоўцы прадставілі мікраматацыкл арыгінальнай канструкцыі з рухавіком 125 кубічных сантыметраў, які паказаў высокую праходнасць дзякуючы шырокім колам ад сельгасмашын.
Значную частку выстаўкі саставілі работы двух авіямадэльных гурткоў - Клятнянскай СШ (кіраўнік А. В. Караленя) і СШ № 2 (В. Ф. Бердышаў). Былі прадстаўлены авіямадэлі практычна ўсіх класаў — пілатажныя, гоначныя, скарасныя, «паветранага бою», таймерныя, гумаматорныя, планеры, радыёўпраўляемыя. Авіямадэльны гурток СШ № 2 працуе ўжо не першы год, не раз з поспехам выступалі гурткоўцы на абласных спаборніцтвах. У Клетным мадэліраваннем самалётаў пачалі займацца толькі ў сёлетнім навучальным годзе, але, нягледзячы на гэта, іх работы вызначаюцца высокай складанасцю і добрай адпрацоўкай.
Першынство раёна па авіямадэльнаму спорту, якое адбудзецца 5 мая гэтага года, канчаткова вызначыць як лепшыя мадэлі, так і мацнейшых "пілотаў”, здольных абараняць гонар раёна на абласных спаборніцтвах.
Каля двух дзесяткаў экспанатаў дэманстраваў на выстаўцы гурток «Юны радыёаматар» СШ № 2 (кіраўнік С. Р. Зайцаў). Сярод іх — сенсорны выключальнік, які спрацоўвае ад датыкнення пальца, мегафон-прыёмнік, электрамузычны інструмент, электронны свісток да чайніка, адпужвальнік камароў і многія іншыя самадзелкі.
 Упершыню ў раённай выстаўцы прыняў удзел радыёгурток Гарадоцкай СШ (кі-раўнік С. I. Сташэўскі). Васьмікласніца Л. Сапега (дарэчы, адзіная дзяўчынка) абараняла перад журы свой электрамузычны інструмент.
 Нялёгка было журы вызначыць лепшыя экспанаты — так многа было добрых работ. У выніку вырашана адзначыць дыпломамі I ступені калектыўныя работы гуртка юных мадэлістаў-канструктараў Бярозаўскай СШ, а таксама сенсорны выключальнік дзесяцікласніка СШ № 2 Васіля Галаўні. Дыпломам II ступені адзначаны: мікраматацыкл дзевяцікласніка СШ № 1 Сяргея Барысіка, радыёўпраўляемая мадэль трактара — калектыўная работа рабят Бярозаўскай СШ і мегафон-прыёмнік Васіля Галаўні. Дыпломы III ступені ўручаны Мікалаю Патапенка і Сяргею Басякову за электралобзік, Ігару Жлобічу, вучню 6-га класа ЗавалочыцкаЙ школьі за кофемолку, Васілю Фясько, васьмікласніку СШ № 2, за электрамузычны інструмент.
 Заахвочвальнымі дыпломамі ўзнагароджаны Юрый Савасцюк (СШ № 1), Віктар Сцефаіновіч (СШ № 2), а таксама кіраўнікі гурткоў юных тэхнікаў А. В. Караленя, С. I. Сташэўскі.
 На выстаўцы дэманстраваўся дакументальны кінафільм аб рабоце гуртка юных мадэлістаў-канструктараў сёльгасмашын і трактараў Бярозаўскай СШ, зняты Беларускім тэлебачаннем.
 
 
 
Радыёўпрауляемую мадэль трактара дэманструе Сяргей Марціновіч
 
 
 
  Міні-трактар – калектыўная работа гурткоўцаў Бярозаўскай СШ
 
 
 
 
Кордавая мадэль самалёта, якую вырабіў Аляксандр Грамыка з Клетнянскай СШ
 
I. КІРЫН, старшыня журы выстаўкі.
 
Фота А. Гуткоўскага.
"Сцяг Радзімы” 11.04.1987 № 43
 
 
 
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (30.11.2009)
Просмотров: 1184
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Все смайлы
Код *: