Гурток авіямадэлістаў
3 вялікай ахвотай наведваюць авіямадэльны гурток, якім кіруе ў СШ № 2 настаўнік працы Уладзімір Фёдаравіч Бердышаў, 15 хлопчыкаў з розных класаў. Гурток працуе толькі трэці год, а рабяты былі ўжо прызёрамі абласных спаборніцтваў. Штогод яны выступаюць у райцэнтры ў святочныя дні з паказальнымі запускамі ракет і міні-самалётаў. Многія гурткоўцы мараць самі падняцца ў неба. Адзін з іх—Вячаслаў Дорн паступіў ў Мінскае авіяцыйнае вучылішча.
Зараз юныя сябры авіяцыі рыхтуюцца да новых стартаў, працуюць над стварэннем радыёўпраўляемых мадэлей самалётаў.
Да старту рыхтуюцца мадэлі ракеты (уверсе) і кордавага самалёта