Ракеты на старце - Глусчане <!--if()-->- <!--endif--> - Артыкулы - Glusk Online HTML clipboard
Меню сайта

    Форма ўвахода
    Логин:
    Пароль:
    Катэгорыі
    Экономика [15]
    Общество [41]
    Сельское хозяйство [2]
    Здравоохранение [1]
    Образование [3]
    Культура [11]
    История [40]
    Kомитет самоуправления [59]
    Глусчане [37]
    Выборы - 2010 [4]
    Холокост. Трагедия евреев местечка Глуск [6]
    Выборы Президента 19.12.2010 [9]
    Пошук
    Новае апытанне
    Дзе вы, зямлякі і зямлячкі?

    Всего ответов: 164
    Архіў
    Фотаархіў 
    Часовы архіў 
    Старая гасьцеўня
    «Глуская панорама»
    Архіў клуба выбаршчыкаў
     
    Статыстыка


    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

     

    Воскресенье, 05.02.2012, 01:54
    Вы вошли как Гость(я)  | RSS
    Главная | Регистрация | Вход
    Glusk Online
     

    Главная » Статьи » Глусчане

       

    Ракеты на старце

    Нядаўна ў Глуску прайшлі абласныя ракетамадэльныя спаборніцтвы, у якіх прынялі ўдзел каманды юных ракетамадэлістаў Магілёва, Бабруйска, Крычава, Глуска, Мінска. Наш раён прадстаўлялі члены авіямадэльнага гуртка раённага Дома піянераў і школьнікаў, якім кіруе В. Ф. Бердышаў. Першынство разыгрывалася у класах мадэляў ракет са стужкай, парашютам, а таксама сярод мадэляў ракетапланаў. Спаборніцтвы праходзілі па новых правілах, у адпаведнасці з якімі мадэлі ракет значна «выраслі» па размерах і пацяжэлі. Кожная мадэль павінна зрабіць тры заліковых палёты. Па суме трох палётаў вызначаўся вынік. Пераможцам лічыўся спартсмен, чыя мадэль больш за ўсіх пратрымаецца ў паветры.

    Першае мосца ў класе мадэляў ракет з парашутамі заняў Аляксандр Меркашкін з Крычаўскай станцыі юных тэхнікаў. Яго мадэль пратрымалася ў паветры 5 мінут 31 секунду па суме трох палётаў.

     Другое месца заняў васьмікласнік з Глуска Валерый Лугін з вынікам 72 секунды, на трэцім —Віктар Манкевіч з Бабруйскай станцыі юных тэхнікаў з вынікам 19 секунд.

     У класе мадэляў ракет з парашутам з больш магутным рухавіком МДР-10 чэмпіёнам стаў мінчанін Павел Бабчонак. Яго мадэль трымалася ў паветры 4 мінуты 45 секунд. На другім месцы Антон Анісімаў з Бабруйска (4 мінуты 31 секунда), на трэцім — Ігар Шчарбакоў з Магілёва (108 секунд). Шасцікласнік Слава Дзяшчэня з Глуска заняў чацвёртае месца з вынікам 98 секунд.

     У класе мадэляў ракет са стужкай з рухавіком МРД-2,5 першае месца заняў Андрэй Кладаў з Мінскай станцыі юных тэхнікаў. Яго вынік 96 секунд, другое месца ў Міхаіла Флідэра з Бабруйска (51 секунда), трэцяе ў дзевяцікласніка з Глуска Сяргея Мухі (40 секунд).

     У класе мадэляў ракет са стужкай з рухавіком МРД-10 пераможцай стаў Віталь Зантаў з Крычава з вынікам 3 мінуты 33 секунды, другое месца ў дзевяцікласніка з Глуска Аляксандра Лук'янчука (2 мінуты 34 секунды), трэцяе—у Сяргея Майсеева з Бабруйска (1 мінута 55 секунд). У класе мадэляў ракетапланаў былі мадэлі розных канструкцый: як з мяккім крылом, так і с жорсткім. Чэмпіёнам у класе ракетапланаў стаў Аляксандр Філюкоў з Бабруйска. Яго мадэль знаходзілося ў паветры 3 мінуты 8 секунд у трох палётах. Другое месца з вынікам 1 мінута 20 секунд заняў Сяргей Дзяшчэня з Глуска. Трэцяе месца ў Дзмітрыя Жураўлёва з Мінска.

     Першае агульнакаманднае месца заняла каманда Бабруйскай станцыі юных тэхнікаў, другое - каманда з Глуска, трэцяе — з Крычава, чацвёртае — у рабят з Магілёўскай станцыі юных тэхнікаў. Пераможцам былі ўручаны дыпломы абласнога ўпраўлення народнай асветы і каштоўныя падарункі.

     Абласныя спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту праводзіліся ў нас упершыню. Але ў арганізацыі спаборніцтваў, размяшчэнні ўдзельнікаў былі і негатыўныя моманты. Па невядомай прычыне адсутнічаў медыцынскі работнік. Недружалюбныя адносіны з боку адміністрацыі гасцініцы, пэўныя нязручнасці, з якімі сустрэліся там удзельнікі спаборніцтваў, не маглі не ўплываць на іх настрой. Гэта з усёй відавочнасцю даказвае, што раённаму Дому піянераў патрэбна турбаза для прыёму і размяшчэння вучняў, якія прыязджаюць да нас з розных канцоў рэспублікі для ўдзелу ў розных мерапрыемствах.




    Пераможцы спаборніцтваў у час узнагароджвання




    Перад стартам


     


    Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (11.12.2009)
    Просмотров: 182
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:


    Copyright Glusk Online © 2012
    При использовании материалов ссылка на сайт Glusk Online www.gluskonline.net обязательна
    Создать сайт бесплатно