Ракеты на старце - Глусчане <!--if()-->- <!--endif--> - Артыкулы - Glusk Online HTML clipboard
Меню сайта

    Форма ўвахода
    Логин:
    Пароль:
    Катэгорыі
    Экономика [15]
    Общество [41]
    Сельское хозяйство [2]
    Здравоохранение [1]
    Образование [3]
    Культура [11]
    История [40]
    Kомитет самоуправления [59]
    Глусчане [37]
    Выборы - 2010 [4]
    Холокост. Трагедия евреев местечка Глуск [6]
    Выборы Президента 19.12.2010 [9]
    Пошук
    Новае апытанне
    Дзе вы, зямлякі і зямлячкі?

    Всего ответов: 164
    Архіў
    Фотаархіў 
    Часовы архіў 
    Старая гасьцеўня
    «Глуская панорама»
    Архіў клуба выбаршчыкаў
     
    Статыстыка


    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

     

    Воскресенье, 05.02.2012, 02:09
    Вы вошли как Гость(я)  | RSS
    Главная | Регистрация | Вход
    Glusk Online
     

    Главная » Статьи » Глусчане

       

    Ракеты на старце

    Нядаўна раённым Домам піянёраў набыта значная партыя парахавых ракетамадэльных рухавікоў. Прычым непасрэдна на заводзе ў г. Шостка Сумскай вобласці, дзе яны і вырабляюцца. Сродкі для іх набыцця былі дадаткова выдзе-лены райвыканкомам і зараз усе жадаючыя займацца гэтым відам спорту могуць паспяхова рэалізаваць свой намер.

     Асабліва калі ўлічыць, што заняткі з ракетамадэлістамі праводзіць Уладзімір Фёдаравіч Бердышаў, так многа ўвагі ўдзяляючы развіццю дзіцячай тэхнічнай творчасці. Дарэчы, яго заслугі ў гэтым напрамку па справядлівасці адзначаны абласным упраўленнем народнай адукацыі, граматай якога і быў узнагароджаны. А райком камсамола ў сваю чаргу заахвоціў энтузіяста гэтай справы грашовай прэміяй.

     Думаецца, безумоўным прызнаннем заслуг гурткоўцаў, іх кіраўніка можна лічыць той факт, што мінулым летам яны прымалі ў сябе ўдзельнікаў абласных ракетамадэльных спаборніцтваў, заняўшы на іх другое каманднае месца.

     Зараз ідзе падрыхтоўка да ўдзелу ў абласных спаборніцтвах, якія пройдуць у маі гэтага года ў Асіповічах.

     Трэба сказаць, што «геаграфія» цікавага і адначасова карыснага віда спорту, які можна з поўнай падставай лічыць і такім жа цікавым відам тэхнічнай творчасці, прыкметна пашыраецца. Цяпер, напрыклад, займаюцца ім і ў Макавіцкай, Завалочыцкай і Балашэвіцкай школах, куды перададзена неабходная колькасць ракетных рухавікоў для арганізацыі ракетамадэльных гурткоў.









     


    Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (12.12.2009)
    Просмотров: 182
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:


    Copyright Glusk Online © 2012
    При использовании материалов ссылка на сайт Glusk Online www.gluskonline.net обязательна
    Создать сайт бесплатно