Старты пачынаюцца на зямлі - Глусчане <!--if()-->- <!--endif--> - Артыкулы - Glusk Online HTML clipboard
Меню сайта

    Форма ўвахода
    Логин:
    Пароль:
    Катэгорыі
    Экономика [15]
    Общество [41]
    Сельское хозяйство [2]
    Здравоохранение [1]
    Образование [3]
    Культура [11]
    История [41]
    Kомитет самоуправления [59]
    Глусчане [37]
    Выборы - 2010 [4]
    Холокост. Трагедия евреев местечка Глуск [6]
    Выборы Президента 19.12.2010 [9]
    Пошук
    Новае апытанне
    Дзе вы, зямлякі і зямлячкі?

    Всего ответов: 196
    Архіў
    Фотаархіў 
    Часовы архіў 
    Старая гасьцеўня
    «Глуская панорама»
    Архіў клуба выбаршчыкаў
     
    Статыстыка


    Онлайн всего: 2
    Гостей: 2
    Пользователей: 0

     

    Воскресенье, 20.05.2012, 22:31
    Вы вошли как Гость(я)  | RSS
    Главная | Регистрация | Вход
    Glusk Online
     

    Главная » Статьи » Глусчане

       

    Старты пачынаюцца на зямлі

    У сярэдзіне сакавіка ў Магілёве на абласной станцыі юных тэхнікаў прайшоў абласны конкурс «Космас». Юныя тэхнікі вобласці прывезлі на конкурс розныя мадэлі касмічных караблёў і іншай касмічнай тэхнікі.

     Наш раён прадстаўляла каманда ў складзе трох членаў авіямадэльнага гуртка Дома піянераў пад кіраўніцтвам В. Ф. Бердышава. Нягледзячы на тое, што глускія рабяты ўпершыню ўдзельнічалі ў такім конкурсе, удача ўсё ж спадарожнічала ім. Да прыкладу, у сваім раздзеле мадэль касмічнага карабля «Энергія-Буран», вырабленая адзінаццацікласнікам Валерыем Лугіным, заняла першае месца. Да-рэчы, у яго паслужным спісе ўжо і раней былі паспяховыя выступленні ў абласных авіямадэльных спаборніцтвах.

    Не засталася без увагі і работа васьмікласніка Руслана Бердышава: яго копія-мадэль ракеты «Метэор-2» атрымала 2-е месца. Заахвочвальным дыпломам адзначаны і самы юны ўдзельнік нашай каманды трэцякласнік Андрэй Каваленка, прадставіўшы на конкурс папяровы макет касмадрома. Такім чынам, усе трое і з дыпломамі, і з памятнымі падарункамі.

     Па годнасці адзначана і плённая дзейнасць кіраўніка гуртка. За вялікую і плённую работу па падрыхтоўцы да конкурсу «Космас» В. Ф. Бердышаў узнагароджаны Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення народнай асветы. Таму і яго, і выхаванцаў з поўнай падставай можна павіншаваць з заслужанай перамогай.









     


    Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (12.12.2009)
    Просмотров: 184
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:


    Copyright Glusk Online © 2012
    При использовании материалов ссылка на сайт Glusk Online www.gluskonline.net обязательна
    Создать сайт бесплатно