Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Творы Альгерда Абуховіча

Суд

Альгерд Абуховіч

 

Там, дзе пушча, за прасёлкам,

Калісь ліс жыў з шэрым воўкам

I, як весць людская кажа,

Жыло згодна племя ўража;

Ды да часу.

Хутка сварка там пайшла:

Ўкрыўдзіў нечым ліс ваўка.

Дайшло дзела да суда.

Можа, праўда, можа, не,—

Адвакаты — два сабакі на судзе.

Кожны брэша, на праціўніка вядзе.

А суддзёю быў глушэц,

Ён разумны ці глупец,

Тое трудна разгадаць,

Адно толькі, як чуваць,

Што рашыў ён дзела так:

Выгнаць з суду ўсіх сабак,

А воўк з лісам плоцяць штраф.

Воўк — бо хлусіць ён напрасна,

Ліс — бо злодзей.

Гэта ясна:

Круцялёў чым разбіраць,

Лепш абодвух пакараць.

 

Воўк i лісіца

Альгерд Абуховіч

 

«На табе, нябожа,

Што мне нязгожа».

Раз папалася лісіцы

Ажно тры злавіць курыцы.

Падушыла; дзве з іх з'ела,

Трэццю скрыла.

Сама села —

Як па працы — пад стажком

Воўк галодны йшоў нішком1.

А што з кумою быў знаём,

То такую рэч павёў:

  Ах, сястрыца,— кажа кум,—

Я ад рання браў на вум,

Каб што-кольвек мне пад'есці,

А тут на злосць негдзе ўлезці.

Падхапіў бы я хоць птушку...

Да авец падходзіў збочку,

Ды пастух чупрыну чэша,

I сабака прытым брэша,—

Падступіцца няма складу!..

Дай ты, кумка, яку раду?!

— Ох, мой куме даражэнькі!

То ж стог сена цалюсенькі.

Еж, як хочаш,— не шкадую,

Хоць апошнім, ды частую!

— Дзякуй, дзякуй! — сказаў шэры

I пацягся без вячэры.


Дума а Каралю XII

Альгерд Абуховіч

 

Зоры паўночы кроўю пылаюць,

Снежны чырвонюць прасторы;

Людзям варожбы ліхі звяшчаюць

Зораў паўночных разоры.

Ось тры малойцы,— з асобна кожны,

Буйныя думы гналі з укрыцця;

На поўнач кідалі ўзгляды трывожны

3 мыслю, што стрэнуць у жыцці.

Той каралеўскай жадаў кароны,—

Не дбаў аб чэсць у патомных,

Каб толькі д'ядэм меці злачоны

На скронях сваіх нікчомных.

Гэты, дзе поўнач, зроджэн на цара,

Імператорам меў стацца,

Хоць баранілі народ і вера

Айчызне з грунту зменяцца.

Дала абодвым злая фартуна

Сваіх дасцігці намераў:

Першы на Польшчу кінуў цалуны,

А той расшырыў моц цараў.

Трэці, на стромкай апёршысь скалі,

Дзе вілі гнёзды саколы,

Думаў прайначыць злой долі шалі,

Не дбаў аб цяжкі мазолі.

 

Зоры шырока неба крывавюць,

Крывавюць землі і воды,—

Гэтак шырока твае расславяць,

Манаршэ, імя народы.

К шчасцю народаў, дзля іхнай славы

Агністо біло ў ім сэрцэ...

Будзьце ж пракляты, палі Палтавы,

I ты, народаў мардэрца!

Памерклі зоры, памеркла слава,

Русь у няволі марнее;

3 гробу Кароля, з поля Палтавы

Устаньце, народаў надзеі!


Альгерд Абухович. Художник Михаил Ветик


Рукопись басни «Ваўкалак». Фото из книги «Альгерд Абуховіч. Творы» (Мінск, 1991)



Свидетельство о рождении Альгерда Абуховича. Фото из книги «Альгерд Абуховіч. Творы» (Мінск, 1991)


Императорский указ о признании дворянства рода Абуховичей.

Фото из книги «Альгерд Абуховіч. Творы» (Мінск, 1991)


Памятник на могиле Альгерда Абуховича в Слуцке.

Фото из книги «Альгерд Абуховіч. Творы» (Мінск, 1991)


Портрет Альгерда Абуховича.  Художник Александр Циркунов. 2005 г.


Бронзовый горельеф Владимира Мелехова, посвященный Альгерду Абуховичу (2005 г.)



Могила Альгерда Абуховича на кладбище в Слуцке.

Фото «Радыё Свабода”  24.08.2009 http://www.svaboda.org



Библиотекари Глуского района у могилы Альгерда Абуховича. Слуцк. Август 2010 г.



Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (27.09.2010)
Просмотров: 2277
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Все смайлы
Код *: